Незалежны медыйны савет рашуча асуджае жорсткія рэпрэсіі супраць свабоды слова і свабоды медыя ў Беларусі. Пасля аспрэчваемых прэзідэнцкіх выбараў у краіне працягваюцца пратэсты, а разам з імі – напады, масавыя арышты, затрыманні і нават знікнення журналістаў і работнікаў медыя толькі з-за іх прафесійнай дзейнасці. Такія паводзіны падрываюць асновы дэмакратычнага ладу, калі медыя могуць свабодна прадастаўляць сумленную і збалансаваную інфармацыю пра грамадскія падзеі і такім чынам забяспечваць празрыстасць і падсправаздачнасць уладаў.
Парушэнне свабоды медыя ў Беларусі
Пачынаючы з 9 жніўня 2020 года, Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) зафіксавала больш за 500 парушэнняў свабоды медыя, учыненых прадстаўнікамі ўлады, а менавіта:
- больш за 480 затрыманняў журналістаў;
- 97 журналістаў адбылі адміністрацыйныя арышты;
- 62 журналіста падвергліся фізічнаму гвалту з боку праваахоўных органаў;
- у дачыненні да 15 журналістаў распачаты крымінальныя справы;
- дзевяць з іх знаходзяцца пад вартай менавіта зараз.
Сярод зняволеных журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч, журналіст Андрэй Аляксандраў, журналісткі тэлеканала “Белсат” Кацярына Андрэева (Бахвалова) і Дар’я Чульцова, работнікі беларускага Прэс-клуба: заснавальніца Юлія Слуцкая, праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар Сяргей Альшэўскі, аператар Пётр Слуцкі, а таксама былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкін.
Усё гэта сведчыць пра шырокамаштабныя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць журналістаў за рэалізацыю імі свайго права на свабоду выказвання меркавання. Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што рэпрэсіі працягваюцца нягледзячы на асуджэнне міжнароднай супольнасці і ўвядзенне санкцый Саветам ЕЗ супраць высокапасадовых асоб Беларусі, адказных за рэпрэсіі і запужванне журналістаў.
Неправамернае судовае рашэнне па справе «Нуль праміле»
2 сакавіка 2021 года Маскоўскі раённы суд Мінска прысудзіў журналістцы Tut.by Кацярыне Барысевіч шэсць месяцаў пазбаўлення волі за падбухторванне да выдавання медычнай таямніцы (ч. 3 арт. 178 са спасылкай на ч. 5 арт. 16 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Журналістка асвятляла абставіны жорсткага катавання і смерці мірнага пратэстоўца Рамана Бандарэнка, а ў сваім артыкуле 13 лістапада 2020 года адзначыла, што ў яго крыві не было алкаголю. Такая інфармацыя абвяргала афіцыйную пазіцыю ўладаў пра тое, што Раман Бандарэнка знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і справакаваў бойку, і, па сутнасці, выкрывала спробу ўладаў схаваць парушэнні правоў чалавека. Ужо 19 лістапада 2020 года Кацярына Барысевіч была затрыманая, а міжнародная арганізацыя Amnesty International назвала яе вязнем сумлення.
Незалежны медыйны савет лічыць судовае рашэнне супраць Кацярыны Барысевіч неправамерным і рашуча заклікае перагледзець гэтую справу
Хаця артыкул 178 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь мае на мэце абарону права на прыватнае жыццё, разгалашэнне медыцынскай інфармацыі без згоды пацыента з’яўляецца апраўданым для грамадска неабходнай мэты, у прыватнасці для абароны правоў чалавека, а таксама калі права грамадскасці ведаць гэтую інфармацыю пераважае патэнцыйную шкоду ад яе распаўсюду. Акрамя таго, блізкія сваякі Рамана Бандарэнка ніякім чынам не хавалі ад журналістаў інфармацыі аб стане загінулага. Таму ў справе адсутнічае склад злачынства, гэта значыць прыцягненне да крымінальнай адказнасці не адказвае патрабаванню законнасці. Суд асудзіў Кацярыну Барысевіч па палітычных матывах толькі за ажыццяўленне ёю свайго права на свабоду выказвання меркавання.
Пераследаванне журналістаў за «арганізацыю пратэстаў»
12 студзеня 2021 года Андрэй Аляксандраў разам з дзяўчынай Ірынай Злобін быў затрыманы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Справа ў тым, што, акрамя журналісцкай працы, Андрэй Аляксандраў пры падтрымцы фонду салідарнасці By_Help дапамагаў мірным пратэстоўцам: аплачваў штрафы затрыманых падчас пратэстаў і пакрываў кошт іх утрымання ў ізалятарах. На думку праваахоўных органаў, такія дзеянні з’яўляюцца фінансаваннем пратэстаў.
Па гэтым артыкуле былі затрыманыя і іншыя работнікі медыя, а 18 лютага 2021 годасуд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў журналісткам тэлеканала «Белсат» Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай) і Дашы Чульцовайдвагады пазбаўлення волі. Журналісткі транслявалі пратэст 15 лістапада 2020 года, падчас якога беларусы патрабавалі змены прэзідэнта і адказнасці ўлады за катаванне удзельнікаў пратэсту і забойства Рамана Бандарэнка.
На апошнім судовым пасяджэнні адвакаты падалі ў суд экспертнае заключэнне міжнароднай арганізацыі “Article 19”, у якім пазначана, што прыцягненне журналістаў да адказнасці за «арганізацыю парушэння грамадскага парадку» толькі таму, што яны выконваюць сваю працу (збіралі і распаўсюджвалі важную інфармацыю аб мірных акцыях пратэсту) з’яўляецца парушэннем міжнародных стандартаў і супярэчыць здароваму сэнсу. На жаль, суд не прыняў да ўвагі гэта экспертнае заключэння і не пастанавіў апраўдальны прысуд па справе.
Незалежны медыйны савет лічыць судовае пераследаванне журналістаў за «арганізацыю парушэнне грамадскага парадку» неправамерным, рашуча заклікае перагледзець справу журналістак тэлеканала «Белсат» і закрыць крымінальную вытворчасць супраць Андрэя Аляксандрава.
У рэпартажах журналістак няма складу злачынства “арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Бо шматлікія навіны ў медыя сведчаць, што акцыі пратэсту 15 лістапада 2020 года былі мірнымі і не могуць лічыцца парушэннем грамадскага парадку.
У суда не было прававой асновы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, а таксама законнай мэты. Бо для абмежавання правоў у мэтах абароны грамадскага парадку трэба ўлічваць памер і характар пратэстаў, стварэнне перашкодаў прахожым, любым працам, якія ўлада мела намер правесці, або руху транспарту на суседніх вуліцах, чаго суд не зрабіў. Пра гэта Еўрапейскі суд па правах чалавека адзначыў у сваім рашэнні “Шмаргуноў і іншыя супраць Украіны”падчас аналізу пратэстаў Еўрамайдана ва Украіне ў 2013-2014 гадах.
Прыцягненне да крымінальнай адказнасці за асвятленне мірных пратэстаў ні ў якім выпадку не можа быць неабходным для абароны грамадскага парадку. З гэтага можна зрабіць выснову, што беларускі суд стараўся не абараніць грамадзкі парадак, а задушыць мірныя акцыі пратэсту і запужаць журналістаў, якія асвятляюць такія акцыі.
Пераследаванне беларускага Прэс-клуба
22 снежня 2020 года працаўнікі беларускага Прэс-клуба (Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі, Пётр Слуцкі) і былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі, удзельніца Акадэміі Прэс-клубу Ксенія Луцкін былі затрыманыя за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
На думку следства, Прэс-клуб атрымліваў буйныя грашовыя сумы з-за мяжы, у прыватнасці на стварэнне грамадскага тэлебачання, якое нібыта хацела стварыць былая журналістка дзяржаўнага тэлебачання Ксенія Луцкін. У той жа час затрыманым не паказалі ніводнага дакументальнага пацверджання сумы нявыплачаных падаткаў.
Варта адзначыць, што Акадэмія Прэс-клуба сапраўды праводзіла хакатон медыяпраектаў. З большза 30 заявак журы выбрала сем медыяпраектаў, накіраваных на рэалізацыю свабоды слова, у прыватнасці відэапраект Ксеніі Луцкінай. Аднак гэты праект ніяк не звязаны з тэлебачаннем. Беларускія праваабаронцы адразу прызналі пецярых затрыманых палітвязнямі і адзначылі, што ўлады Беларусі не ўпершыню выкарыстоўваюць эканамічныя злачынствы для рэпрэсій супраць журналістаў.
Незалежны медыйны савет лічыць, што журналісты Прэс-клуба затрыманы па палітычных матывах, толькі за ажыццяўленне імі свайго права на свабоду выказвання меркавання, і рашуча заклікае закрыць крымінальную справу супраць іх і вызваліць з-пад варты.
Пазіцыя Незалежнага медыйнага савета
Права на свабоду слова, ахоўваемае артыкулам 10 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, з’яўляецца асноватворным элементам кожнага дэмакратычнага грамадства. У адпаведнасці з агульным каментаром 34 да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, медыя забяспечваюць права грамадскасці быць праінфармаванай пра падзеі, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс. Асабліва грамадскасць мае права ведаць аб мірных акцыях пратэсту ў краіне, у тым ліку інфармацыю пра выпадкі жорсткага абыходжання і катаванняў мірных пратэстоўцаў і іншыя парушэнні правоў чалавека з боку ўладаў, якія адбываюцца падчас такіх пратэстаў.
Любыя абмежаванні права на свабоду выказвання меркаванняў павінны быць прадугледжаны законам, мець легітымную мэту і быць неабходнымі ў дэмакратычным грамадстве. Тады як крымінальныя пераследаванні журналістаў у Беларусі не маюць ніякай абгрунтаванай прававой асновы, накіраваныя на падаўленне пратэстаў і патрабаванняў дэмакратычнай змены ўлады, з’яўляюцца празмернымі і такімі, што відавочна супярэчаць міжнародным стандартам па ахове правоў чалавека.
Сітуацыя са свабодай выказвання меркаванняў у Беларусі недапушчальная і патрабуе хуткіх і рашучых дзеянняў для абароны і забеспячэння правоў чалавека і грамадзяніна. Бо улічваючы жыццёва важную функцыю медыя па распаўсюджваннюінфармацыі пра грамадскія падзеі, сталае пераследванне журналістаў толькі за рэалізацыю імі свайго права на свабоду выказвання поглядаў выклікае астуджальны эфект і ўзмацняе ціск на грамадства ў цэлым.
Незалежны медыйны савет асуджае неправамернае умяшальніцтва ў свабоду выказвання поглядаў у Беларусі, у прыватнасці незаконныя пераследаванне і пакаранне журналістаў, і заклікае органы ўлады Беларусі:
- неадкладна вызваліць усіх журналістаў, зняволеных ці затрыманых па палітычных матывах, за рэалізацыю імі права на свабоду выказвання поглядаў;
- ўтрымлівацца ад іх далейшых пераследаванняў і падобных абвінавачванняў;
- спыніць усе формы пераследавання журналістаў і работнікаў медыя за рэалізацыю імі свайго права на свабоду выказвання меркаванняў;
- правесці незалежнае, аператыўнае, пільнае і эфектыўнае расследаванне выпадкаў гвалту ў дачыненні да журналістаў з боку праваахоўных органаў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці;
- паважаць права грамадзян на свабоду слова і мірныя сходы.
Звяртаецца да Прэзідэнта Украіны, Вярхоўнага Савета Украіны, Кабінета Міністраў Украіны і Міністэрства замежных спраў Украіны з заклікам:
- публічна асудзіць рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць журналістаў;
- патрабаваць ад органаў улады Беларусі неадкладна спыніць пераследаванне журналістаў і іншыя парушэнні правоў чалавека;
- тэрмінова разгледзець пытанне аб увядзенні і / або ўзмацненне Украіне санкцый супраць чыноўнікаў Беларусі, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека;
- заклікаць ўрады краін-партнёраў да ўвядзення суровых санкцый супраць чыноўнікаў Беларусі, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека.